ФЕРМА́ МАЛА́Я ТЭАРЭ́МА,
тэарэма лікаў тэорыі, паводле якой, калі p — просты лік і a — адвольны цэлы лік, які не дзеліцца на p, то ap − a дзеліцца на p. Устаноўлена П.Ферма, даказана і абагульнена на выпадак адвольнага модуля p Л.Эйлерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)